- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вялікдзень заўсёды папярэджвае перыяд саракадзённага Вялікага посту, у час якога людзі духоўна рыхтуюцца да свята. Паводле расказаў маёй бабулі з Крывятыч, людзі з яе вёскі на час посту дакладна мылі гаршкі і міскі з тлушчу ды выціралі іх саломай на знак таго, што на перыяд посту выракаюцца мясной і... Болей »
Амерыка знервавалася існаваннем апошняе дыктатуры ў цэнтры Еўропы, г.зн. рэжымам Лукашэнкі. Будзе намагацца на яго ўпадак. Гэта мяне зацікавіла: як амерыканскія палітыкі ўяўляюць сабе дэмакратызацыю Беларусі(?). Украінская аналогія не пры чым, хаця б таму, што рэвалюцыя ў Кіеве разбушавалася без першай... Болей »
На фоне сусветнага дня друку хочацца паразважаць на тэму, якімі ёсць сёння беларускія медыі. Класіфікацыйна іх можна падзяліць на дзве асобныя катэгорыі — дзяржаўныя і незалежныя. З першымі ўсё зразумела — выданняў і іншых медыйных сродкаў, якія абслугоўваюць урадавую палітыку, процьма. З гэтай вялікай... Болей »
Брытанскі палітык Нэвіл Чэмберлен казаў: „У вайне не бывае пераможцаў, ёсць толькі прайграныя”. З гэтым нельга не пагадзіцца, бо кожная вайна — гэта мноства нявінных ахвяр, безліч зламаных, скалечаных лёсаў. Другая сусветная вайна не можа быць тут выняткам. Але апошнія два ці тры месяцы ў расійскіх і... Болей »
Прайшоў год з таго часу, калі энергічная запальваючая Руслана выйграла конкурс песні Еўрабачання, авалодала тэмпераментным украінскім „хэй” сэрцамі большасці тэлегледачоў і здабыла для сваёй краіны гонар быць гаспадарамі гэтага музычнага спаборніцтва еўрапейскай песні ў гэтым годзе. На Украіну прыехалі... Болей »
Старажытнае Гродна мяняе сваё аблічча. Гэты памежны горад даўно ўжо не бачыў такой мітусні. Паўсюдна перакапаныя вуліцы і ходнікі, супрацоўнікі дзяржаўнай аўтаінспекцыі, пад лямант і лаянку знерваваных шафёраў, спакойна разварочваюць машыны назад, паказваючы рукой, што трэба ехаць у той бок, адкуль прыехалі.... Болей »
Па заканчэнні пампезнага адзначэння травеньскіх святаў, дня працы і перамогі, на фоне палітычнага скандалу, звязанага з пазбаўленнем волі праз суд актывістаў беларускай апазіцыі Паўла Севярынца і Міколы Статкевіча, кіраўнік беларускай дзяржавы вырашыў зрабіць яшчэ адзін неардынарны „падарунак”. У апошні... Болей »
У Беларусі рыхтуюцца да прэзідэнцкіх выбараў. Рыхтуюцца ўсе (зразумела, акрамя самых выбаршчыкаў). І апазіцыя, і ўлада, праводзяць свае падрыхтоўчыя мерапрыемствы. Апазіцыя працуе ў бясконцых пошуках адзінага кандыдата, на якога, па задумцы ўсё той жа апазіцыі, будуць працаваць усе дэмакратычныя партыі... Болей »
Супрацьстаянне апазіцыі і ўлады на Беларусі многія, апошнім часам, лічылі справай улады і апазіцыі. Простыя людзі не спяшаліся актыўна кагосьці падтрымліваць. А без іх ні тыя, ні другія стабільнага, доўгатэрміновага і яшчэ ў дадатак справядліва здабытага поспеху дасягнуць не могуць. Прычыны пасіўнасці... Болей »
— A u was to ladnie spiewaja! — часта кажуць пра беластоцкіх беларусаў жыхары Сувальшчыны. Нашы песні ім падабаюцца. Такі камплімент мне надзвычай даспадобы, прытым ён праўдзівы. Сувальшчына ў музычным сэнсе — слабенькая. Напрыканцы мінулага тыдня я апынулася на польска-сувальскім Купаллі. Наладзілі... Болей »
У Беларусі зноў масава адзначаюць чарговае свята. На гэты раз так званы Дзень Незалежнасці. На вуліцы высыпалі людзі з чырвонымі і зялёнымі шарыкамі, плошча і праспекты запоўніліся школьнікамі ў святочных убраннях. Усё як некалі ў Савецкім Саюзе. Маладзёны з Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі... Болей »
Разгарнуўшы днямі дзяржаўную газету „Звязда”, прачытаў я афіцыйны прэс-рэліз службы адміністрацыі асобы, імя якой згадваць хутка будзе дазволена толькі пры ўжыванні зацверджаных эпітэтаў. Чорным па беламу там было надрукавана, што неўзабаве будуць узнагароджаны лепшыя людзі краіны. Так і было напісана... Болей »
Старадаўняя мудрасць кажа, што нельга злавіць чорнага ката ўначы, у цёмным пакоі, з завязанымі вачамі, асабліва, калі яго там няма. Немажліва знайсці праўду там, дзе яе не можа быць у прынцыпе. А дзе павінен шукаць свой шлях народ, які збіўся з дарогі? Мо павучыцца ў заможнейшых суседзяў? А можа паверыць... Болей »
27 ліпеня 1990 года Вярхоўным Саветам была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі (тады яшчэ Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі). „Пятнаццаць год таму пад гэта танцаваў увесь свет...”. Насамрэч усё па нацыянальных мерках было спакойна, без вулічных карнавалаў і феерверкаў.... Болей »
Сітуацыя вакол Саюза палякаў Беларусі лягла ценем таксама на сёлетніх літаратурных Трыялогах, арганізаваных Згуртаваннем Villa Sokrates і ягоным духовым бацькам Сакратам Яновічам. У агратурыстычнай гаспадарцы ў Лапічах непадалёк ад Крынак аднак не засланіла яна размоў прысвечаных галоўным чынам беларускай... Болей »
Пахаваным тут стралялі ў галаву. Сярод памардаваных былі жанчыны. Расправіліся тут м.інш. з беларусамі, палякамі, цыганамі, жыхарамі краін Прыбалтыкі — „ворагамі” СССР, „ворагамі народа”. Захаванню памяці аб замардаваных у Курапатах, на ўскраіне Мінска прыслужыўся адзін з лідэраў беларускай апазіцыі... Болей »
Чацвер, 11 жніўня, быў страшны. Галава балела ад непраспанай ночы. Трэба было змантаваць цэлую тэлепраграму „Беларускі тыдзень” на бліжэйшую нядзелю. А тут пачасціліся званкі ад знаёмых і незнаёмых журналістаў, газет, радыё і тэлебачання з цэлае Польшчы. І ўсім расказвай тую самую гісторыю. Было так.... Болей »
Пра неабходнасць стварэння незалежнай радыёстанцыі гаварылі даўно. Даўно планавалі, і нарэшце адважыліся. Можна было б парадавацца, але дзе там. Не туды тое. „Нямецкая хваля”, вырашыла на нейкі час радыёвяшчання стаць хваляй „рускай”. Дакладней не скажаш. Мова вяшчання мае быць выключна рускай. Адразу... Болей »
Лета, як заўсёды, прайшло хутка. І як заўсёды пад восень, заклапочаныя бацькі лётаюць па крамах і рынках, каб набыць для сваіх дзяцей усё неабходнае для школы. З першага верасня пачынаецца чарговы навучальны год. Хто не памятае гэтага дня, калі першы раз пайшоў у школу. Ці хто не памятае тае ўрачыстай... Болей »
Доўгімі днямі ў маім шматкватэрным доме пануе грукат і ляскат. Пачынаецца гэта з раніцы і канчаецца позна ўвечары. Часам здараецца нават уночы. А доўжыцца гэта амаль цэлы год, можа з перапынкам на самыя кароткія зімовыя месяцы. Тых, каго я заінтрыгаваў, мушу расчараваць, бо гутарка не пра загадкавы полтаргейст... Болей »