- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
— A u was to ladnie spiewaja! — часта кажуць пра беластоцкіх беларусаў жыхары Сувальшчыны. Нашы песні ім падабаюцца. Такі камплімент мне надзвычай даспадобы, прытым ён праўдзівы. Сувальшчына ў музычным сэнсе — слабенькая. Напрыканцы мінулага тыдня я апынулася на польска-сувальскім Купаллі. Наладзілі яго ў старым млыне над ракой Шашупай (непадалёк яцвяжскага гарадзішча Шурпілы) працаўнікі Ландшафтнага парку. Мне прыпала роля этнаспявачкі з-пад Вялікага лесу — значыць Белавежскай пушчы. Песень з сімволікай млына ў нас процьма. Узяўшы пад увагу месца і яцвягаў, я падрыхтавала падляшскія песні з балцкай меладычнай структурай. Асабліва па лініі ракі Нарвы і ў наваколлі Белавежскай пушчы балцкія ўплывы моцныя — найбольш у рытуальных песнях. (Г. Кандрацюк, Купалле, Беласток — перакачэўнік, фрагмэнт)