mp3
Арлоў Уладзімер, Сны імператара

Сны імператара

Гістарычная аповесць. Апавяданні

Арлоў Уладзімер

У аўдыёкнігу ўвайшлі папулярныя гістарычныя апавяданні пісьменніка, а таксама аповесць “Сны імператара”. Слухача чакае сустрэча з цэлаю галерэяй гістарычных асобаў, сярод якіх Напалеон Банапарт і паўстанцы 1863 года, Кацярына ІІ і царазабойца Ігнат Грынявіцкі, філосаф Казімір Лышчынскі і князь Геранім Радзівіл. Шэраг твораў уключаныя ў школьныя праграмы. аўтар вяртае нас у гісторыю нашага народа, бо менавіта праз гісторыю можна будавац... Болей »


mp3
Каляда Андрэй (чытае), Беларускае літаратурнае вымаўленне

Беларускае літаратурнае вымаўленне

Каляда Андрэй (чытае)

Прадмова Галосныя А, Э, О Галосныя І, Ы Галосны У Галосныя Е, Ё, Ю, Я Зычныя Й, Ў Зычныя Т, Д Зычныя С, З Зычныя Ш, Ж Зычныя ДЖ, Ч Зычныя ДЗ, Ц Зычныя К, Х, Г Зычныя П, Б Зычныя Р Зычныя М, Н, Л Зычныя Ф, В Часціца НЕ, прыназоўнік БЕЗ Пісака Дзямід і Кузьма Пільшчыкі Дзед і Баба Ціт Балбатуха Бабры Хлеб Стукалачкі Гаварун Колькі слоў пра беларускую мову Багушэвіч Ф. З прадмовы да зборніка "Дудка беларуская" Янішчыц Я. ... Болей »


mp3
Караткевіч Уладзімір, Каласы пад сярпом тваім

Каласы пад сярпом тваім

Раман

Караткевіч Уладзімір

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць пера... Болей »


mp3
Геніюш Ларыса, Птушкі бяз гнёздаў

Птушкі бяз гнёздаў

Геніюш Ларыса

Ларыса Антонаўна Геніюш (1910—1983) выдатная паэтка з самабытным голасам. Яна прайшла жудасныя этапы, сталінскія лагеры смерці. Твор — шчырая споведзь нязломнага, дарэшты адданага Бацькаўшчыне чалавека, бясконца ўлюбёнага ў свой родны край, у людзей сваей зямлі. Аддаючы даніну памяці выдатнай дачцы беларускай зямлі Ларысе Геніюш, Беларускае гістарычнае таварыства ў Польшчы і Беларуская інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org, выдала яе ўспамі... Болей »


mp3
Колас Якуб, Сымон-Музыка

Сымон-Музыка

Паэма

Колас Якуб

Паэма Якуба Коласа "Сымон-музыка" (1911—1925 гг.) — адзін з найлепшых клясычных твораў беларускай літаратуры. Праз вобраз галоўнага героя — маладога беларуса — Якуб Колас глыбока асэнсоўвае нацыянальныя й агульначалавечыя праблемы, услаўляе таленавітасьць беларускага народу. Агульны час 5.25. Чытае Валер Шушкевіч. (p) "БелТонМедыя". Рэжысэр Валер Мазынскі. Болей »


mp3
Колас Якуб, Новая зямля

Новая зямля

Колас Якуб

Паэму «Новая Зямля» — першы большы, нат манумэнтальны твор нашае мастацкае літаратуры — ейны аўтар, другі (пасьля Янкі Купалы) большы паэта гэтае літаратуры, Якуб Колас пачаў пісаць ў 1911 годзе, адбываючы трохгадовую кару ў Менскім астрозе за ўдзел у рэвалюцыйным руху 1905—1906 г.г. Там тады было напісана каля трэйцяй часткі твору — дзесяць разьдзелаў (пачаткавыя восем разьдзелаў і тры разьдзелы перадканцавыя, зьвязаныя зь Вільняю — XX... Болей »


mp3
Яновіч Сакрат, Мініяцюры

Мініяцюры

Яновіч Сакрат

Мініяцюры з’яўляюцца адной з распазнавальных рысаў творчасці Сакрата Яновіча. Гэтыя кароткія тэксты, хаця і напісаныя прозай, аднак з прычыны свайго лірызму, эмацыйнасці і незвычайнай моўнай гармоніі, балансуюць на мяжы паэтычнага ўзроўню. У сціснутай, лаканічнай форме пісьменнік распавядае пра свет беларускіх вёсак, які адмірае, пра сваю духоўную Радзіму, пра яе страту і абавязак захоўвання яе ў памяці, і робіць гэта з дапамогай мовы, ... Болей »


mp3
Багдановіч Максім, Вершы

Вершы

Багдановіч Максім

Багдановіч Максім (1891-1917), беларускі паэт, перакладчык, крытык, гісторык літаратуры; адзін з заснавальнікаў беларускай літаратуры. Вучыўся ў гімназіі (Ніжні Ноўгарад). У 1916 скончыў у Яраслаўлі Дзямідаўскі юрыдычны ліцэй і вярнуўся на радзіму. У прыфрантавым Менску Б. уладкаваўся сакратаром губернскага харчовага камітэта. У лютым 1917 ён паехаў на лячэнне ў Ялту і там памёр 25 траўня ў поўнай адзіноце. Першы яго друкаваны твор - ал... Болей »


mp3
Караткевіч Уладзімір, Чорны замак Альшанскі

Чорны замак Альшанскі

Раман

Караткевіч Уладзімір

У гістарычным рамане-дэтэктыве "Чорны замак Альшанскі" Уладзімір Караткевіч уваскрашае падзеі, якія адбываюцца ў далёкім мінулым. Падзеі, што гістарычна і сюжэтна знітаваныя з сучаснасцю. За гэты твор у 1984 годзе аўтара пасмяротна ўганаравалі Дзяржаўнаю прэміяю імя Якуба Коласа. У той самы час на нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Міхаіл Пташук зняў паводле раману двухсерыйны мастацкі фільм "Чорны замак Альшанскі". Аўдыёкнігу начы... Болей »


Мудроў Вінцэсь, Забойца анёла

Забойца анёла

Мудроў Вінцэсь

Беларускі ПЭН-цэнтр, Радыё Свабода і Еўрарадыё прадстаўляюць кнігі з шорт-ліста прэміі Ежы Гедройца 2018 года. Кніга - Вінцэсь Мудроў "Забойца анёла" (3 месца прэміі). Пра аўтара: Вінцэсь Мудроў (нарадзіўся ў 1953 годзе) — празаік, аўтар кніг “Жанчына ля басейна” (1992), “Гісторыя аднаго злачынства” (1993), “Зімовыя сны” (1999), “Ператвораныя ў попел” (2005), “Альбом сямейны” (2007), “Багун” (2013), “Албанскае танга” (2016). Лаўрэат прэ... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-6]   Наступная   Апошняя