be
mp3

Вершалінскі рай

Карпюк Аляксей
Аповесць

Маленькая вёска Грыбоўшчына на беларуска-польскім памежжы, на Сакольшчыне. На памежжы вёска апынулася пасля ўсталявання мяжы, а ў часы, апісваемыя аўтарам, гэта была Заходняя Беларусь, населеная, у асноўным, праваслаўнымі з невялікай дамешкай каталікоў. Жыў у вёсцы мужык – Альяш Клімовіч, які, назваўшыся памазанікам Божым, стварыў секту. Праўду сказаўшы, сам Альяш сябе прарокам не лічыў, але навакольны люд, ды чуткі, якія несліся пра ягоныя “здольнасці” па ваколіцы і спарадзілі гэтую з’яву - саматужнага прарока Альяша Клімовіча. Раман заснаваны на сапраўдных фактах, апісвае здарэнні, якія насамрэч адбываліся на Сакольшчыне. Дагэтуль у Грыбаўшчыне стаіць царква, пабудаваная Альяшам, а сам “прарок”, застрэлены немцамі ў час другой сусветнай вайны, пахаваны на вясковых могілках. Аповесьць без станоўчых герояў, але з хрысьціянскім спачуваньнем да кожнага. Хаця аўтар з такой трактоўкай не пагадзіўся б.

:
::
00:00
06:80:51
Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Карпюк Аляксей
Выдаўцы і выдавецтвы: Фонд Kamunikat.org, Міжнародны саюз беларускіх пісьсменнікаў
Выдавецкая сэрыя: Кнігі бяз літар
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2025
  • Выдавец: Фонд Kamunikat.org, Міжнародны саюз беларускіх пісьсменнікаў
  • Памеры: 16:01:22
  • ISBN: 978-83-67937-50-4
  • Катэгорыя: Audiobook
  • Copyright: © 2025 by Аляксей Карпюк, Віктар Сямашка, Аляксандр Ясінскі - музыка, Фонд Kamunikat.org
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Аляксандр Ясінскі - музыка
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org