en
pdf

Лабірынт № 17

"Ідэнтычнасць, памяць, спадчына — тры ключавых словы сучаснай свядомасці, тры абліччы новага кантынента Культуры", — так ѐміста ахарактарызаваў сітуацыю ў сучасных сацыягуманітарных ведах знакаміты французскі гісторык, аўтар канцэпцыі "месцаў памяці" П'ер Нара. І, сапраўды, зараз ідэнтычнасць і памяць сталі галоўнымі тэмамі гуманітарнай веды. Гэтыя словы вядуць рэй і ў сучасных дыскусіях пра стан нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. Мабыць, толькі памяць можа скласці годную канкурэнцыю тэрміну "ідэнтычнасць" па ступені папулярнасці ў сучаснай мове сацыяльных навук. Сведчаннем таму служаць такія метафары, як "бум памяці" ці "сусветная імпрэза памяці". Ізноў жа, імкліва нарастае колькасць адмысловых працаў, засноўваюцца спецыялізаваныя выданні, прысвечаныя праблематыцы памяці ("Memory Studies" ці "Time&Society"). У цэлым, можна казаць пра з'яўленне ў канцы ХХ ст. адмысловага дыскурсу гістарычнай памяці ў кантэксце нацыянальнай ідэнтычнасці.

Catalog: Kamunikat.org
Periodicals: Лабірынт
Belarusian publishers: Студэнцкая гістарычная суполка “Аматары Беларускай Гісторыі імя В. Ю. Ластоўскага”
  • Publication Date: 2012-02
  • Editor: Дамарад В. А.
  • Publisher: Студэнцкая гістарычная суполка “Аматары Беларускай Гісторыі імя В. Ю. Ластоўскага”
  • Copyright: © 2012 by Студэнцкая гістарычная суполка “Аматары Беларускай Гісторыі імя В. Ю. Ластоўскага”
  • Book Collection: Kamunikat.org
Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Copyright © 2000-2026 by Kamunikat.org