- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Беларусі рыхтуюцца да прэзідэнцкіх выбараў. Рыхтуюцца ўсе (зразумела, акрамя самых выбаршчыкаў). І апазіцыя, і ўлада, праводзяць свае падрыхтоўчыя мерапрыемствы. Апазіцыя працуе ў бясконцых пошуках адзінага кандыдата, на якога, па задумцы ўсё той жа апазіцыі, будуць працаваць усе дэмакратычныя партыі і плыні, якія ёсць у Беларусі. Улада адзінага мае. І мае каму на яго „працаваць”. Дыскусій у колах улады над тым, хто ж гэты адзіны, быць не можа. Нават у думках. І думак таксама ніякіх наконт гэтага быць не можа ўвогуле. А вось у думках апазіцыянераў, кандыдатур больш чым самых думак. Апазіцыя не ведае дакладнай даты выбараў. Меркаванні розныя, але ўсе на ўзроўні здагадак і неправеранага аналізу. Улада да выбараў ужо даўно гатовая. Яна дакладна ведае калі яны адбудуцца і зробіць іх у зручны для сябе — зразумела, што не для апазіцыі — час. (В. Сазонаў, Напярэдадні выбараў, фрагмэнт)