- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Беларусі зноў масава адзначаюць чарговае свята. На гэты раз так званы Дзень Незалежнасці. На вуліцы высыпалі людзі з чырвонымі і зялёнымі шарыкамі, плошча і праспекты запоўніліся школьнікамі ў святочных убраннях. Усё як некалі ў Савецкім Саюзе. Маладзёны з Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі праводзяць сваю акцыю. Чапляюць чырвона-зялёныя стужкі маладым на вяселлях. Дзяржаўная беларуская тэлевізія смакуе гэтыя кадры, па некалькі разоў пракручваючы адзін і той жа сюжэт на блакітных экранах тэлевізараў. Людзі вясёлыя. Дзядзькі з уладных кабінетаў дагадзілі. Тыя ведаюць, што даць народу. Хлеба і відовішчаў. Гэта вядома яшчэ з антычнай Грэцыі і старажытнага Рыма. Калі хлеба бракуе, ці ён нясмачны, то можна замяніць яго вадкім хлебам. Ну а калі ёсць што з’есці, то проста трэба дадаць прапаганды, што гэты хлеб самы смачны ў свеце. І абавязкова відовішчы. Такая дата самая паважаная і найвялікшая сярод нерэлігійных святаў у многіх краінах. Якому народу не даспадобы, што ён здабыў вольнасць. Таму да выбару даты ставяцца з павышанай адказнасцю. У беларусаў такіх датаў таксама багата. Ёсць з чаго выбіраць. (В. Сазонаў, Псіхалогія рабства, фрагмэнт)