- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Лета, як заўсёды, прайшло хутка. І як заўсёды пад восень, заклапочаныя бацькі лётаюць па крамах і рынках, каб набыць для сваіх дзяцей усё неабходнае для школы. З першага верасня пачынаецца чарговы навучальны год. Хто не памятае гэтага дня, калі першы раз пайшоў у школу. Ці хто не памятае тае ўрачыстай хвіліны, калі школьны парог першы раз пераступіў сын або дачка. Гэты момант успрымаецца як першы крок у жыццё. Жыццё, дзе каб зрабіць нешта вялікае, ці нават проста яго пражыць нічым не выдзяляючыся і не праяўляючы сябе, трэба шмат ведаць і шмат умець. І мы ўсе спадзяемся, што школьныя настаўнікі дадуць нашым дзецям усе неабходныя веды, каб пасля заканчэння школы яны змаглі смела і ўпэўнена зрабіць свой першы крок ужо ў дарослае жыццё. Што ў сваёй школе яны навучацца ўсяму, што неабходна для жыцця, атрымаюць веды, якія чалавецтва збірала тысячагоддзямі, набудуць бясцэнны духоўны скарб, які праз вякі збіраў і іх народ... (В. Сазонаў, Пра галоўнае, фрагмэнт)