- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Доўгімі днямі ў маім шматкватэрным доме пануе грукат і ляскат. Пачынаецца гэта з раніцы і канчаецца позна ўвечары. Часам здараецца нават уночы. А доўжыцца гэта амаль цэлы год, можа з перапынкам на самыя кароткія зімовыя месяцы. Тых, каго я заінтрыгаваў, мушу расчараваць, бо гутарка не пра загадкавы полтаргейст ці нейкія прывіды сівой даўніны. Гутарка пра сацыяльную з’яву, якая на постсавецкай прасторы называецца „рамонт”. Нашы людзі проста апантаныя рамонтамі, а забіванне цвікоў, габляванне і струганне гэта іх найвялікшая жарсць, даведзеная да істэрыі. Ёсць у гэтых паставе і дзеяннях падвойнае тлумачэнне. Першае натуральнае. Як ні стараліся (і стараюцца далей!) савецка-расійскія ідэолагі перарабіць беларуса на маскоўца, ім гэта ніяк не ўдаецца. Беларус паводле кроўнай прыроды — гаспадар. Цяперашнія насельнікі беларускага горада — гэта ўчарашнія вяскоўцы. Яны нарадзіліся ў сваіх хатах і выраслі на панадворках, дзе іх бацькі і дзяды мусілі дбаць пра парадкаванне свайго дому і дабрабыт. Унутраная патрэба працаваць „на сябе”, „на сваё” засталася на генетычным роўні. (У. Хільмановіч, Свой дом, фрагмэнт)