be
pdf

Ніва 26 (2563) 2005

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Супрацьстаянне апазіцыі і ўлады на Беларусі многія, апошнім часам, лічылі справай улады і апазіцыі. Простыя людзі не спяшаліся актыўна кагосьці падтрымліваць. А без іх ні тыя, ні другія стабільнага, доўгатэрміновага і яшчэ ў дадатак справядліва здабытага поспеху дасягнуць не могуць. Прычыны пасіўнасці розныя. Хтосьці баяўся за сваю пасаду, працу, маёмасць. Хтосьці за свой лёс. Некаторыя проста баяліся. Іншыя з ляноты не цікавіліся сітуацыяй у краіне, не збіраліся губляць на гэта час. Былі і такія, хто лічыў, што ніякая ўлада імі апекавацца не будзе, ніякія змены іх жыццё не палепшаць, а пражыць ціхенька можна ў кожнах варунках. Такіх прычын безліч. А галоўная, што ўсе людзі на Беларусі лічаць сябе людзьмі простымі. І мяркуюць, што ад іх нічога не залежыць. Таму большасць прагматычна меркавала здабываць дабрабыт для сябе і сваёй сям’і ў тых умовах, якія ёсць, і не сунуць нос у „чужыя” справы. (В. Сазонаў, „Простыя” людзі, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2005-06-26
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org