- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На фоне сусветнага дня друку хочацца паразважаць на тэму, якімі ёсць сёння беларускія медыі. Класіфікацыйна іх можна падзяліць на дзве асобныя катэгорыі — дзяржаўныя і незалежныя. З першымі ўсё зразумела — выданняў і іншых медыйных сродкаў, якія абслугоўваюць урадавую палітыку, процьма. З гэтай вялікай зграі вылучаюцца два тыпы журналістаў — тыя, што наўмысна і асэнсавана сеюць ксенафобію (гэта „люди особого склада” з адпаведным выкшталтаваннем і пакліканнем) і рознага роду пісакі-недарэкі, якія проста ласыя на лёгкі хлеб і наўрад ці задумваюцца пра сутнасць і змест журналістыкі. Наколькі смачны ім лёкайскі хлеб, нас мусіць не цікавіць. А што ж незалежныя сродкі масавай інфармацыі? Куды падзеліся сапраўдныя акулы пяра і рыцары прэсы? Здавалася б у час татальнага пераследу вольных медыяў у Беларусі, мусяць вырастаць новыя цікавыя публіцысты, якія ці наўпрост, ці эзопавай мовай будуць „паліць дзеясловам сэрцы”. (У. Хільмановіч, Бяззубыя „акулы”, фрагмэнт)