- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Брытанскі палітык Нэвіл Чэмберлен казаў: „У вайне не бывае пераможцаў, ёсць толькі прайграныя”. З гэтым нельга не пагадзіцца, бо кожная вайна — гэта мноства нявінных ахвяр, безліч зламаных, скалечаных лёсаў. Другая сусветная вайна не можа быць тут выняткам. Але апошнія два ці тры месяцы ў расійскіх і асабліва беларускіх сродках масавай інфармацыі чуем і назіраем сапраўдную істэрыю з нагоды перамогі СССР над Нямеччынай шэсцьдзесят гадоў таму. Расіян то яшчэ можна зразумець, паколькі ганарыцца ім у сваёй гісторыі, якая спрэс складаецца з заваёўных крывавых войнаў, асабліва няма чым, ды і другая сусветная вайна для іх была сапраўды айчыннай. Што ж датычыць Беларусі, то сутнасць гэтай вайны для нас куды складанейшая. Наўрад ці можам лічыць яе айчыннай, бо, беларусы, заціснутыя паміж сталінскай вынішчальнай машынай і фашыстоўскімі войскамі, змагаліся, як часта бывала ў нашай гісторыі, зусім не за свае інтарэсы. Асабліва, што датычыць Заходняй Беларусі, дзе масавага савецкага патрыятызму не магло быць у прынцыпе. (У. Хільмановіч, Скокі на касцях, фрагмэнт)