be
pdf

Ніва 34 (2571) 2005

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Чацвер, 11 жніўня, быў страшны. Галава балела ад непраспанай ночы. Трэба было змантаваць цэлую тэлепраграму „Беларускі тыдзень” на бліжэйшую нядзелю. А тут пачасціліся званкі ад знаёмых і незнаёмых журналістаў, газет, радыё і тэлебачання з цэлае Польшчы. І ўсім расказвай тую самую гісторыю. Было так. Паехалі мы ў Беларусь у панядзелак 8 жніўня на машыне ўтраіх: аператар, вадзіцель і я. Вяртаўся я ў сераду вечарам адзін, бо калегі засталіся працаваць з журналісткай Тэлевізійнага інфармацыйнага агенцтва з Варшавы. Купіў я білет на цягнік, прайшоў мытны кантроль на гродзенскім вакзале і падаўся да памежнікаў. Афіцэру чамусьці мой пашпарт адразу не спадабаўся. Доўга яго разглядаў, а потым стаў з кімсьці кансультавацца. У той момант я ўжо стаяў за кантрольнай форткай — без пашпарта — у зале, дзе duty free крамы, калі падышлі да мяне тры ці чатыры памежнікі і вярнулі назад — у пакой, дзе праводзіцца асабісты кантроль. Там дакладна ашмоналі мой багаж. Зацікавілі іх чатыры відэакасеты і ўсе нататкі, у якіх хоць што-небудзь было пра Беларусь. (М. Ваўранюк, Як я стаў героем, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2005-08-21
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org