- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
27 ліпеня 1990 года Вярхоўным Саветам была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі (тады яшчэ Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі). „Пятнаццаць год таму пад гэта танцаваў увесь свет...”. Насамрэч усё па нацыянальных мерках было спакойна, без вулічных карнавалаў і феерверкаў. Значнасць падзеі разумееш праз гады. 27 ліпеня пракаветная мара многіх пакаленняў беларусаў увасобілася ў рэальную дзяржаўнасць. Памкненні БНР паспелі рэалізавацца ў дваццатым стагоддзі. Пад рамантычны жыватворчы ўздым нацыянальнага Адраджэння і скрыгат зубоў шавіністых усіх масцей. Што значыла дата 27 ліпеня 1990 года ў гісторыі Беларусі, будзе ацэнена ў прышласці, куды зазірнуць ніхто з нас, на жаль, не можа. Неаднаразова даводзілася чытаць і чуць ад палітолагаў-інтэлектуалаў ды гісторыкаў-аб’ектывістаў, што беларусы не заслужылі суверэнітэту, што незалежнасць звалілася ім на галаву як падарунак лёсу. (У. Хільмановіч, Здольнасць на ўчынак, фрагмэнт)