- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пахаваным тут стралялі ў галаву. Сярод памардаваных былі жанчыны. Расправіліся тут м.інш. з беларусамі, палякамі, цыганамі, жыхарамі краін Прыбалтыкі — „ворагамі” СССР, „ворагамі народа”. Захаванню памяці аб замардаваных у Курапатах, на ўскраіне Мінска прыслужыўся адзін з лідэраў беларускай апазіцыі — сёння ў эміграцыі — Зянон Пазьняк. У канцы ліпеня, у час „Літаратурных трыялогаў”, сарганізаваных Згуртаваннем Villa Sokrates і яго старшынёй Сакратам Яновічам у Лапічах пад Крынкамі была адкрыта выстаўка мастацкіх прац беларускага падляшука Віктара Кабаца. — У Курапатах былі расстраляны сотні тысяч асоб. Гэта наш Катынь. Гэта наша памяць і ўдзел у трагічнай гісторыі Еўропы. Гэта, урэшце, наша сумленне і боль, — сказаў у час вернісажу Сакрат Яновіч, спасылаючыся на загаловак выставы: „Курапаты — наша сумленне, наш боль”. (М. Халадоўскі, Наша сумленне і боль, фрагмэнт)