- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Амерыка знервавалася існаваннем апошняе дыктатуры ў цэнтры Еўропы, г.зн. рэжымам Лукашэнкі. Будзе намагацца на яго ўпадак. Гэта мяне зацікавіла: як амерыканскія палітыкі ўяўляюць сабе дэмакратызацыю Беларусі(?). Украінская аналогія не пры чым, хаця б таму, што рэвалюцыя ў Кіеве разбушавалася без першай падтрымкі Захаду. Выбухнула ў выніку моцнай ды арганізацыйна пашыранай унутранай апазіцыі, якую ўзначалілі вопытныя палітыкі з дасведчанасцю дзяржаўных высокіх функцый у ранні перыяд распаду Савецкага Саюза. І што галоўнае — пераварот меў нацыянальны, патрыятычна-ўкраінскі, характар. Ва Украіне была і ёсць нацыя. Імкненне выйсці ў свет. У Беларусі няма сучаснай нацыі. Толькі савецкае яе насельніцтва, амбіцыі якога не могуць сягаць высока. Яно не больш чым тутэйшае племя з перспектывай на хлеб і сала, ну, чарку. Нешта накшталт афрыканскага бантустана. (С. Яновіч, Народ анахронікаў, фрагмэнт)