- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сітуацыя вакол Саюза палякаў Беларусі лягла ценем таксама на сёлетніх літаратурных Трыялогах, арганізаваных Згуртаваннем Villa Sokrates і ягоным духовым бацькам Сакратам Яновічам. У агратурыстычнай гаспадарцы ў Лапічах непадалёк ад Крынак аднак не засланіла яна размоў прысвечаных галоўным чынам беларускай літаратуры ў свеце і сусветнай па-беларуску і ўвогуле культуры. Госці Villi пачыналі кожны з чарговых дзён дыскусій ад перагляду друку і публікаваных у ім інфармацый з Беларусі і рэакцый Варшавы. У першы дзень у Лапічах з’явіліся Дабеслаў Жэменеўскі ды Збігнеў Кшывіцкі, старшыня падляшскага самаўрадавага сейміка. — Цяжка сабе ўявіць Рэч Паспалітую без меншасцей, без традыцыі, якую яны нясуць, без беларусаў, — казаў прадстаўнік МУСіА. (М. Халадоўскі, Трыялогі ў Лапічах, фрагмэнт)