- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пра неабходнасць стварэння незалежнай радыёстанцыі гаварылі даўно. Даўно планавалі, і нарэшце адважыліся. Можна было б парадавацца, але дзе там. Не туды тое. „Нямецкая хваля”, вырашыла на нейкі час радыёвяшчання стаць хваляй „рускай”. Дакладней не скажаш. Мова вяшчання мае быць выключна рускай. Адразу паўстаюць пытанні. Чаму „Нямецкая хваля” будзе вяшчаць на Беларусь? Калі па-руску, то няхай на Расію і вяшчае. У Беларусі ж, дастаткова рускамоўнага вяшчання. А калі спецыялісты „Нямецкай хвалі” бачаць сваю галоўную задачу ў тым, каб данесці да беларуса праўдзівую інфармацыю, то няхай марна не губляюць час і сродкі. Беларусы ведаюць праўду самі. І ведаюць дзе няпраўда, бо ўсё што на Беларусі ідзе па-руску — хлусня непрыкрытая. І чым будзе адрознівацца „Нямецкая хваля” ад іншых перадач у беларускай радыёэфірнай рускамоўнай балбатні? Яе нават пазнаць нельга будзе на слых, адрозніць ад іншых плявузгалак... (В. Сазонаў, Мова і змова, фрагмэнт)