be
pdf

Ніва 23 (2560) 2005

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Старажытнае Гродна мяняе сваё аблічча. Гэты памежны горад даўно ўжо не бачыў такой мітусні. Паўсюдна перакапаныя вуліцы і ходнікі, супрацоўнікі дзяржаўнай аўтаінспекцыі, пад лямант і лаянку знерваваных шафёраў, спакойна разварочваюць машыны назад, паказваючы рукой, што трэба ехаць у той бок, адкуль прыехалі. У гарадскім транспарце гучаць паведамленні, што дадзены аўтобус часова будзе ездзіць па іншым маршруце. Людзі то заскокваюць у маршруткі, то выскокваюць назад, ламаючы галаву над тым, якім чынам лепш даехаць да патрэбнага месца. Тое захапленне спробамі мясцовых улад адрэстаўраваць Гродна, паступова стала замяняцца станам знерваванасці. Яно то добра, калі фасады старых дамоў пачалі прымаць свой першапачатковы выгляд, калі, не псуючы былога выгляду гістарычнага цэнтра горада, паўсталі новыя дамы, калі пачалося інтэнсіўнае будаўніцтва жылых шматпавярховак. Але калі горад стаў мяняць старадаўні выгляд, да якога прызвычаілася вока гродзенца, эйфарыя ад рэканструкцый знікла. (В. Сазонаў, „Родны мой горад...”, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2005-06-05
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org