- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Уладзімір Някляеў: «Лёс Беларусі для мяне важней за мой асабісты». Моц таленту паэта Уладзіміра Някляева была вядомая ўсёй Беларусі. Моц характару — бадай што толькі колу блізкіх людзей. Духоўную моц яго не ведаў ніхто. Магчыма, і сам ён. Бо на злом чалавек выпрабоўваецца ў надзвычайных, памежных сітуацыях.... Болей »
Брутальны разгон Плошчы — на першы погляд, нечаканы і нематываваны, і нават шкодны для самога рэжыму — быў заканамерным праяўленнем менавіта гэтых глыбінных таталітарных комплексаў. Узросшы на тле, на аскепку савецкага, ён мусіў быў зліквідаваць пагрозы свайму існаванню, якія спакваля кандэнсаваліся... Болей »
Нас накрыла хваля крызісу. Беларуская дэвальвацыя гэтага тыдня, па дадзеных Сусветнага банка, стала самай буйной за 20-гадовую сусветную гісторыю. А з пачатку года курс нацыянальнай валюты знізіўся аж на 71,62%. Без перабольшвання — эканоміка краіны стаіць на тонкім лёдзе. Улады спадзяюцца на грашовыя... Болей »
З кожным днём краіна набліжаецца да дэфолту. І пакуль улада запэўнівае, што ўсё будзе добра, вінаваціць ва ўсім знешніх і ўнутраных ворагаў, насельніцтва скупляе валюту, нерухомасць, лядоўні і ўсё тое, што можна ў гэтыя лядоўні пакласці. Хтосьці кажа, што мы ўжо даўно скаціліся на дно эканамічнай яміны... Болей »
Першыя званочкі. Падманутыя ў сваёй ілюзіі набліжэння да сярэдняга класу беларусы грукнулі ў дзверы стабільнасці пратэстам. Падобна на тое, што ненавісная рэжыму «пятая калона» павялічвае свае шэрагі. Наш інфармацыйны імклівы век складана ўтаймаваць. Нават КДБістам, нават у Беларусі. Пагрозу ў вынаходніцтве... Болей »
Па краіне ўспыхваюць лакальныя акцыі пратэсту. Традыцыйна мёртвы ў плане палітычнай і сацыяльнай актыўнасці летні сезон гэтым разам прыносіць ці не штодня сюрпрызы ўладам. Вечарам 12 чэрвеня на памежным пераходзе «Брузгі» на беларуска-польскай мяжы беларусы выступілі з пратэстам супраць уведзеных абмежаванняў... Болей »
Здаецца, урэшце высокія чыноўнікі Беларусі ўцямілі: немагчыма дасягнуць поспеху, калі кіраваць па-старому, змены ёсць суровая неабходнасць. Вось толькі ці выйдзе з гэтага разумення што-небудзь карыснае? Яшчэ 1 жніўня на чарговай і ўжо дзяжурнай нарадзе па пытаннях барацьбы з карупцыяй і эканамічнымі... Болей »
«Маё пакаленне стаіць па кутах, маё пакаленне не здолее пець», — спяваў Канстанцін Кінчаў. Зараз маё пакаленне не стаіць па кутах і пяе. Гэта выявілася на акцыі 22 чэрвеня. На гулянні «маўклівай рэвалюцыі» сабралася ад трох да пяці тысяч чалавек. Самай шматлікай стала акцыя ў цэнтры Мінска. Паводле розных... Болей »
КРЭДЫТЫ І САНКЦЫІ - Менавіта гэтыя словы вызначаюць дзве асноўныя лініі палітыкі адносна Беларусі з абодвух бакоў — як з Захаду, так і з Усходу. У розных перакрыжаваннях і спалучэннях у розныя перыяды. Далёка не заўсёды ў адпаведнасці з устойлівым стэрэатыпам: санкцыі — з Захаду, крэдыты — з Расіі. Узгадаем... Болей »
Тэатр аднаго акцёра ў Дзень Незалежнасці — так празвалі інтэрнэт-карыстальнікі парад і паказальнае шоў — скончыўся збіццём, затрыманнямі соцень людзей і святочным салютам. Хаця ў Міністэрстве ўнутраных спраў і заявілі, што на парад прыйшлі ажно 150 тысяч чалавек, у рэальнасці колькасць гледачоў была... Болей »
Камітэт дзяржкантролю, «галоўнае пудзіла» прадпрымальнікаў і бізнэс-структураў, набыў новыя паўнамоцтвы. Зараз ён будзе адказваць за вялікую частку нацыянальнай бяспекі. Адпаведны ўказ №360 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 15 жніўня. Раней Камітэт дзяржкантролю меў права кантраляваць дзейнасць суб’ектаў... Болей »
ВОСЬ БЫ СЕРАДУ ЎЗЯЦЬ І АДМЯНІЦЬ... Акцыі маўклівага пратэсту вымушаюць улады пакласці на алтар самазахавання рэшткі яшчэ хаця б у нечым станоўчага дзяржаўнага іміджу. Унутры краіны, асабліва гэта тычыцца Мінска, ад цырульнікаў і каларытных ЖЭСаўскіх сантэхнікаў да інтэлігентаў у сціпленькіх піджаках... Болей »
Калі сцісла пераказваць гісторыю, то напрыканцы ліпеня «Уралкалій» заявіў пра разрыў адносінаў з БКК. Фармальнай падставай стаў указ Аляксандра Лукашэнкі, які надаў калійшчыкам права прадаваць угнаенні па-за межамі БКК. «Уралкалій» відавочна не меў рацыі, бо сам яшчэ з мінулага года «піхаў» свае ўгнаенні... Болей »
Генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч прыехаў у Нацыянальны прэс-цэнтр 20 ліпеня, каб зрабіць справаздачу пра вынікі дзейнасці свайго ведамства за апошнія шэсць месяцаў. Але кіраўніку Генпракуратуры не ўдалося пазбегнуць адказаў на вострыя пытанні, якія цікавяць грамадства. Спачатку галоўны пракурор... Болей »
Выбары ў мясцовыя саветы пачаліся. Перадвыбарчую кампанію пачала апазіцыя. На выбарах будуць два блокі: «Народны рэферэндум», у які ўваходзяць кампанія «Гавары праўду!», Партыя БНФ і Рух «За свабоду», плюс БСДП і ўсе астатнія пад новай шыльдай — «За справядлівыя, сумленныя выбары для лепшага жыцця».... Болей »
Шмат хто з цікавасцю глядзеў на выбары мэра Масквы. Бойка Давіда і Галіяфа заўсёды цікавая. Выбары прайшлі, непераканаўчую перамогу ў першым туры атрымаў выконваючы абавязкі мэра Сяргей Сабянін. Асноўны ягоны канкурэнт, апазіцыянер Аляксей Навальны, кажа пра фальсіфікацыі і патрабуе другога туру выбараў.... Болей »
У панядзелак, 16 верасня, намеснік генпракурора Расіі Аляксандр Звягінцаў паведаміў, што беларуская пракуратура выдзеліць у асобную вытворчасць матэрыялы па справе «Уралкалію» супраць расійскіх грамадзян і падрыхтуе іх для перадачы ў расійскае нагляднае ведамства. Пра гэта вялася размова паміж Звягінцавым... Болей »
На гэтым тыдні «праездам у Маскву» ў Беларусь зазірнуў Гунар Віганд — дырэктар дэпартамента Расіі, «Усходняга партнёрства», Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЕ Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў. Нічога, акрамя чарговай канстатацыі «шматвектарнасці беларускай палітыкі», гэты візіт... Болей »
Лукашэнка прызнаўся, што не падумаў. Ягоную заяву пра тое, каб браць па сто долараў з кожнага, хто выязджае з краіны, не варта ўспрымаць сур’ёзна. Ляпнуў гэта ад паўнаты душы. У прынцыпе, ніхто б і не ўспрыняў яе так балюча, каб не чыноўнікі, якія звыклі глядзець у рот «бацьку». Ад самага пачатку гэтая... Болей »
Усё ў Беларусі ідзе па накатанай. Але народ тым незадаволены. Нягледзячы на гэта, рэйтынг кіраўніка Беларусі расце, аднак… Усё можа змяніцца ў любы момант. Як кажуць у народзе, сапраўдны капец прыходзіць незаўважна. Апошнія дадзеныя Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў... Болей »