- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На гэтым тыдні «праездам у Маскву» ў Беларусь зазірнуў Гунар Віганд — дырэктар дэпартамента Расіі, «Усходняга партнёрства», Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЕ Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў. Нічога, акрамя чарговай канстатацыі «шматвектарнасці беларускай палітыкі», гэты візіт не выклікаў. Як паведаміла прадстаўніцтва ЕС у Беларусі, візіт Віганда галоўным чынам быў прысвечаны «Дыялогу аб мадэрнізацыі Беларусі». Віганд павінен быў сустрэцца з «усімі зацікаўленымі бакамі, каб абмеркаваць напрамкі, па якіх дыялог можа развівацца ў будучыні»