- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З кожным днём краіна набліжаецца да дэфолту. І пакуль улада запэўнівае, што ўсё будзе добра, вінаваціць ва ўсім знешніх і ўнутраных ворагаў, насельніцтва скупляе валюту, нерухомасць, лядоўні і ўсё тое, што можна ў гэтыя лядоўні пакласці. Хтосьці кажа, што мы ўжо даўно скаціліся на дно эканамічнай яміны, хтосьці сцвярджае, што мы толькі на пачатку гэтага шляху. І чым далей, тым будзе горш. У любым выпадку, напэўна, толькі самы адданы прэзідэнцкі электарат яшчэ верыць у беларускі эканамічны цуд. Усе астатнія рыхтуюцца да горшага. Так, згодна апытанню на партале TUT.BY, 39 працэнтаў рэспандэнтаў прагназуюць, што за гэты год цэны вырастуць на 100–500%, 26 працэнтаў апытаных больш аптымістычныя і вераць, што цэны павялічацца толькі на 70–100%. Яшчэ 11 працэнтаў лічаць, што інфляцыя будзе вышэй за 500%. Такім чынам, 76% рэспандэнтаў не вераць у інфляцыйныя прагнозы ўлады (33–39%). Валютны крызіс і неўтаймаванае падвышэнне коштаў на ўсё, што яшчэ карыстаецца попытам, — толькі пачатак праяўлення сістэмнага крызісу беларускай мадэлі.