- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Лукашэнка прызнаўся, што не падумаў. Ягоную заяву пра тое, каб браць па сто долараў з кожнага, хто выязджае з краіны, не варта ўспрымаць сур’ёзна. Ляпнуў гэта ад паўнаты душы. У прынцыпе, ніхто б і не ўспрыняў яе так балюча, каб не чыноўнікі, якія звыклі глядзець у рот «бацьку». Ад самага пачатку гэтая ідэя выглядала цмянай. Найперш, усе юрысты-законнікі паведамілі, што такая ініцыятыва мае з законам няшмат агульнага. Бо па Канстытуцыі кожны грамадзянін мае права вольна пакідаць і вяртацца ў Беларусь. Якія-кольвек перашкоды для выезду, кшталту той жа пошліны ў 100 долараў, супярэчаць міжнародным пагадненням Беларусі. Але калі ў нас зазіралі ў законы і пагадненні, калі справа тычылася вялікіх грошай?