- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Па краіне ўспыхваюць лакальныя акцыі пратэсту. Традыцыйна мёртвы ў плане палітычнай і сацыяльнай актыўнасці летні сезон гэтым разам прыносіць ці не штодня сюрпрызы ўладам. Вечарам 12 чэрвеня на памежным пераходзе «Брузгі» на беларуска-польскай мяжы беларусы выступілі з пратэстам супраць уведзеных абмежаванняў на вываз за мяжу паліва і тавараў. Справа дайшла да сутычкі з АМАП. Прыкладна 200 чалавек перакрылі ўезд аўтатранспарту на гэты пункт пропуску. Яны выставілі патрабаванне сустрэцца з прадстаўнікамі органаў дзяржкіравання. На месца канфлікту прыбылі старшыня Гродзенскага аблвыканкама Сямён Шапіра, кіраўнікі абласных УУС, УКДБ, пракуратуры і мытні.