- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Камітэт дзяржкантролю, «галоўнае пудзіла» прадпрымальнікаў і бізнэс-структураў, набыў новыя паўнамоцтвы. Зараз ён будзе адказваць за вялікую частку нацыянальнай бяспекі. Адпаведны ўказ №360 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 15 жніўня. Раней Камітэт дзяржкантролю меў права кантраляваць дзейнасць суб’ектаў гаспадарання на прадмет выканання імі дзеючага заканадаўства, якое забяспечвае абарону правоў спажыўцоў, бяспеку жыцця і здароўя насельніцтва, навакольнага асяроддзя, а таксама абарону эканамічных інтарэсаў дзяржавы. Згодна з унесенымі зменамі, ад гэтага часу КДК будзе кантраляваць і выкананне заканадаўства па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі.