- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нас накрыла хваля крызісу. Беларуская дэвальвацыя гэтага тыдня, па дадзеных Сусветнага банка, стала самай буйной за 20-гадовую сусветную гісторыю. А з пачатку года курс нацыянальнай валюты знізіўся аж на 71,62%. Без перабольшвання — эканоміка краіны стаіць на тонкім лёдзе. Улады спадзяюцца на грашовыя ўліванні з Расіі, людзі ў чэргах перыядычна падхопліваюць гэтую мантру. А тым часам пакрысе рыхтуецца распродаж нацыянальных актываў. «Дэвальвацыя даўно спазнілася. Але ж прычына яе не выключна фінансавая, а эканамічная, — гаворыць былы старшыня Нацбанка Станіслаў Багданкевіч. — Мы жывём не па сродках, летась імпарт тавараў перавысіў 9 мільярдаў долараў, а сёлета мінус імпарту ўжо тры мільярды. Цяперашняя дэвальвацыя ад бязвыхаднай сітуацыі. Паступлення валюты ад крэдытаў, прыватызацыі, прамых інвестыцый проста не хапала.