- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Маё пакаленне стаіць па кутах, маё пакаленне не здолее пець», — спяваў Канстанцін Кінчаў. Зараз маё пакаленне не стаіць па кутах і пяе. Гэта выявілася на акцыі 22 чэрвеня. На гулянні «маўклівай рэвалюцыі» сабралася ад трох да пяці тысяч чалавек. Самай шматлікай стала акцыя ў цэнтры Мінска. Паводле розных ацэнак, у ёй узялі ўдзел некалькі тысяч чалавек. Яны планавалі сабрацца на Кастрычніцкай плошчы, аднак, як і ў мінулую сераду, за гадзіну да аб’яўленага пачатку акцыі (19.00) плошча была абнесена металічнымі турнікетамі і ачэплена міліцыяй. Турнікетамі была абнесена і плошча Свабоды.