- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Шмат хто з цікавасцю глядзеў на выбары мэра Масквы. Бойка Давіда і Галіяфа заўсёды цікавая. Выбары прайшлі, непераканаўчую перамогу ў першым туры атрымаў выконваючы абавязкі мэра Сяргей Сабянін. Асноўны ягоны канкурэнт, апазіцыянер Аляксей Навальны, кажа пра фальсіфікацыі і патрабуе другога туру выбараў. Амаль як у Беларусі! Ну і, як і ў Беларусі, ніхто не збіраецца праводзіць перападлік галасоў. Афіцыйныя вынікі абвешчаныя, Сабянін перамог у першым туры. У Сабяніна 51,37%. У Навальнага — 27,24%.