- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Брутальны разгон Плошчы — на першы погляд, нечаканы і нематываваны, і нават шкодны для самога рэжыму — быў заканамерным праяўленнем менавіта гэтых глыбінных таталітарных комплексаў. Узросшы на тле, на аскепку савецкага, ён мусіў быў зліквідаваць пагрозы свайму існаванню, якія спакваля кандэнсаваліся і з відавочнай яснасцю выявіліся падчас выбараў. Рэжым раптам адчуў, што нават жорстка рэгулюемая, імітацыйная дэмакратызацыя прыадчыняе вароты яго аўтарытарнай крэпасці, што ў гэтую шчыліну можа вось-вось лавінай хлынуць натоўп. Не выключана, што мірная дэманстрацыя на плошчы ўладамі сапраўды ўспрымалася як рэальная спроба паўстання. У страху — вялікія вочы.