- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
КРЭДЫТЫ І САНКЦЫІ - Менавіта гэтыя словы вызначаюць дзве асноўныя лініі палітыкі адносна Беларусі з абодвух бакоў — як з Захаду, так і з Усходу. У розных перакрыжаваннях і спалучэннях у розныя перыяды. Далёка не заўсёды ў адпаведнасці з устойлівым стэрэатыпам: санкцыі — з Захаду, крэдыты — з Расіі. Узгадаем хаця б крэдыт ад МВФ у 2008 годзе, які, па ацэнках многіх экспертаў, выратаваў рэжыму Лукашэнкі. І адначасова — шэраг расійска-беларускіх газавых, нафтавых, малочных «войнаў», затрымак з пастаўкамі нафты. Усё гэта, па сутнасці, не што іншае, як элементы санкцый — эканамічных і палітычных, замаскіраваных шыльдамі ўзгаднення коштаў, разліку крытыраў і г. д