- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Здаецца, урэшце высокія чыноўнікі Беларусі ўцямілі: немагчыма дасягнуць поспеху, калі кіраваць па-старому, змены ёсць суровая неабходнасць. Вось толькі ці выйдзе з гэтага разумення што-небудзь карыснае? Яшчэ 1 жніўня на чарговай і ўжо дзяжурнай нарадзе па пытаннях барацьбы з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі Лукашэнка заявіў чыноўнікам: «Калі можаце кіраваць — кіруйце ўсёй сістэмай, не — значыць, будзем думаць: ці новых людзей прыцягваць, ці сістэму мяняць».