- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч прыехаў у Нацыянальны прэс-цэнтр 20 ліпеня, каб зрабіць справаздачу пра вынікі дзейнасці свайго ведамства за апошнія шэсць месяцаў. Але кіраўніку Генпракуратуры не ўдалося пазбегнуць адказаў на вострыя пытанні, якія цікавяць грамадства. Спачатку галоўны пракурор краіны, як і належыць высокапастаўленаму беларускаму чыноўніку, амаль паўгадзіны распавядаў пра дасягненні. Напрыклад, у Беларусі, па словах Рыгора Васілевіча, за першае паўгоддзе бягучага года на 14% скарацілася агульная колькасць злачынстваў параўнальна з адпаведным перыядам года мінулага. На 8,8% менш стала забойстваў, што не можа не радаваць шараговага беларуса. Цікавым фактам стала і тое, што Беларусь займае першае месца ў СНД па раскрывальнасці злачынстваў — 65%! Гэта, як падкрэсліў генпракурор, супастаўляльна з Японіяй, а іншыя развітыя краіны кшталту Германіі і некаторых іншых па гэтым паказчыку знаходзяцца за намі. Як адзначыў Рыгор Васілевіч, толькі ў пазасудовым парадку пракурорскім працаўнікам удалося кампенсаваць матэрыяльныя страты ў бюджэт на 62 мільярды рублёў.