- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калі сцісла пераказваць гісторыю, то напрыканцы ліпеня «Уралкалій» заявіў пра разрыў адносінаў з БКК. Фармальнай падставай стаў указ Аляксандра Лукашэнкі, які надаў калійшчыкам права прадаваць угнаенні па-за межамі БКК. «Уралкалій» відавочна не меў рацыі, бо сам яшчэ з мінулага года «піхаў» свае ўгнаенні ў абыход БКК праз уласны «Уралкалій Трэйдынг». Але потым Баўмгертнер абвясціў пра фактычны дэмпінг: продаж максімальнай колькасці калійных угнаенняў у шкоду коштам. Гэта абваліла сусветны рынак угнаенняў амаль на 20 мільярдаў долараў. Акцыі калійных кампаніяў пайшлі ўніз, і сам «Уралкалій» патаннеў 30 ліпеня на 20%.