- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Усё ў Беларусі ідзе па накатанай. Але народ тым незадаволены. Нягледзячы на гэта, рэйтынг кіраўніка Беларусі расце, аднак… Усё можа змяніцца ў любы момант. Як кажуць у народзе, сапраўдны капец прыходзіць незаўважна. Апошнія дадзеныя Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (Літва) фіксуюць нязначны, але ўпэўнены рост рэйтынгу Аляксандра Лукашэнкі. За другі квартал узровень даверу прэзідэнту практычна не змяніўся: сёння яму давяраюць 46,7% насельніцтва, а не давяраюць 36,6% (у чэрвені было 48,9% супраць 40,6 %). Электаральны рэйтынг Аляксандра Рыгоравіча працягвае пакрысе расці: калі ў сакавіку на новых прэзідэнцкіх выбарах за яго гатовыя былі прагаласаваць 33,4%, у чэрвені — 37,3%, то сёння — 42,6%.