- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У дзяржавы зноў скончыліся грошы. Калі ўзяць іх няма адкуль, то ўзнікаюць думкі забраць іх у самых бедных. Мы чулі шмат ідэй пра тое, каб браць дадатковыя падаткі з бяздзетных, з прастытутак, з алкаголікаў. А зараз прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч вынайшаў яшчэ адзін падатак — з беспрацоўных.... Болей »
Найперш, цалкам зразумела тое, што спадар Макей не змяніў традыцыйнай беларускай пазіцыі. Як паведаміў ён сам брусэльскаму карэспандэнту «Радыё Свабода», размова вялася пра Віленскі саміт краінаў «Усходняга партнёрства», які павінен адбыцца ў лістападзе гэтага года, і пра ягоную дэкларацыю.... Болей »
Першы, можна сказаць, пробны прысуд Васілю Парфянкову па крымінальнай справе аб масавых беспарадках 19 снежня прайшоў хутка і гладка. На другім атрымалася замінка — відэазапісы з падзей каля Дома ўраду паказалі, што абвінавачванні расіянам Арцёму Брэусу і Івану Гапонаву не маюць доказнай базы. Суд абвясціў... Болей »
Ад сумы ды ад турмы… Гэта старадаўняя прымаўка ўзнікла ў несвабодных, аўтакратычных грамадствах. Дзе воля вярхоўнага ўладара вышэй за закон, а закон што дышла ў руках уладнай вертыкалі. Дзе судовая сістэма — элемент карнага механізму, інструмент расправы з нязгоднымі і іншадумцамі і дзе выпадковай ахвярай... Болей »
Прыёмная знаходзіцца па вуліцы Чапаева ў Рэчыцы ў прыватным доме. Мясцовыя актывісты аказваюць людзям юрыдычную дапамогу. Валер Пуціцкі, кіраўнік Гомельскай абласной арганізацыі Партыі БНФ, паведаміў, што дзверы памяшкання ўзламалі. Замкі ў дзвярах былі выламаныя «па жывому», відаць, манціроўкай, і забіты... Болей »
Непаразуменне як звычка. Беларуская апазіцыя ўжо які год цяжарная ідэяй аб’яднання. Чарговая спроба стаць пад агульныя штандары пакуль паказвае, што справы кіруюцца ў бок варожасці, але ніяк не да паразумення. Не прайшло і трох месяцаў ад дня прэзідэнцкіх выбараў, калі актыў апазіцыі кінулі ў камеры... Болей »
Трыумф падобны на паразу. Абсурднасць у сукупнасці з жорсткасцю сталі звычкай. І калі супраць некалькіх дзясяткаў маладых людзей і бабулек з кветкамі ставяць на вушы тры найбуйнешыя сілавыя структуры: МУС, КДБ, Службу бяспекі Лукашэнкі, гэта ўжо не выклікае здзіўлення. Так прынята. Сістэма працуе на... Болей »
Толькі два разы на месяц можна будзе прыносіць перадачы ў СІЗА КДБ. Раней іх маглі перадаваць тры разы на тыдзень. Агульная вага перадачы, паводле новаўвядзення КДБ, не змянілася. Яна па-ранейшаму складае 30 кілаграмаў на месяц. Аднак радыкальнае скарачэнне колькасці перадач стварыла праблему і для... Болей »
Чорны панядзелак Беларусі. 12 чалавек загінулі, 204 чалавекі пацярпелі, 157 шпіталяваныя ў выніку тэракту ў мінскім метро. Міф стабільнай і бяспечнай Беларусі падарваны. У найноўшай гісторыі краіны ўжо было некалькі надзвычайных здарэнняў, калі пацярпелі выпадковыя людзі, — выбухі ў Віцебску ў 2005-м... Болей »
25 год чарнобыльскай катастрофы. «Калі падняцца на тэлевежу ў Вільні, то добра бачны хутар Нарвілішкі па беларускі бок мяжы, дзе рыхтуецца пляцоўка пад АЭС. Калі б адбылася трагедыя, не толькі Вільнюс давялося б эвакуяваць. Шчыра кажучы, уся наша краіна апынулася б у паралюшы», — заявіў без дыпламатычнага... Болей »
Эканамічная палітыка кіраўніцтва краіны прывяла да боек пад абменнымі пунктамі валют. Напал эмоцый на глебе жадання набыць валюту канстатавала нават МУС, заявіўшы, што трэба ўзмацняць каля абменных пунктаў ахову. Афіцыйна дэвальваваць беларускі рубель улады адмаўляюцца, але за іх гэта ўжо даўно зрабілі... Болей »
Па Еўропе пракацілася антыядзерная хваля. «Вандроўка міру Мінск—Жэнева» з удзелам беларускіх, нямецкіх і швейцарскіх грамадскіх актывістаў, журналістаў і жыхароў раёнаў, пацярпелых у выніку катастрофы на ЧАЭС, завяршылася днямі ў беларускай сталіцы. Арганізатарамі дзесяцідзённай акцыі выступілі Беларускі... Болей »
Уладзімір Някляеў: «Лёс Беларусі для мяне важней за мой асабісты». Моц таленту паэта Уладзіміра Някляева была вядомая ўсёй Беларусі. Моц характару — бадай што толькі колу блізкіх людзей. Духоўную моц яго не ведаў ніхто. Магчыма, і сам ён. Бо на злом чалавек выпрабоўваецца ў надзвычайных, памежных сітуацыях.... Болей »
Брутальны разгон Плошчы — на першы погляд, нечаканы і нематываваны, і нават шкодны для самога рэжыму — быў заканамерным праяўленнем менавіта гэтых глыбінных таталітарных комплексаў. Узросшы на тле, на аскепку савецкага, ён мусіў быў зліквідаваць пагрозы свайму існаванню, якія спакваля кандэнсаваліся... Болей »
Нас накрыла хваля крызісу. Беларуская дэвальвацыя гэтага тыдня, па дадзеных Сусветнага банка, стала самай буйной за 20-гадовую сусветную гісторыю. А з пачатку года курс нацыянальнай валюты знізіўся аж на 71,62%. Без перабольшвання — эканоміка краіны стаіць на тонкім лёдзе. Улады спадзяюцца на грашовыя... Болей »
З кожным днём краіна набліжаецца да дэфолту. І пакуль улада запэўнівае, што ўсё будзе добра, вінаваціць ва ўсім знешніх і ўнутраных ворагаў, насельніцтва скупляе валюту, нерухомасць, лядоўні і ўсё тое, што можна ў гэтыя лядоўні пакласці. Хтосьці кажа, што мы ўжо даўно скаціліся на дно эканамічнай яміны... Болей »
Першыя званочкі. Падманутыя ў сваёй ілюзіі набліжэння да сярэдняга класу беларусы грукнулі ў дзверы стабільнасці пратэстам. Падобна на тое, што ненавісная рэжыму «пятая калона» павялічвае свае шэрагі. Наш інфармацыйны імклівы век складана ўтаймаваць. Нават КДБістам, нават у Беларусі. Пагрозу ў вынаходніцтве... Болей »
Па краіне ўспыхваюць лакальныя акцыі пратэсту. Традыцыйна мёртвы ў плане палітычнай і сацыяльнай актыўнасці летні сезон гэтым разам прыносіць ці не штодня сюрпрызы ўладам. Вечарам 12 чэрвеня на памежным пераходзе «Брузгі» на беларуска-польскай мяжы беларусы выступілі з пратэстам супраць уведзеных абмежаванняў... Болей »
Здаецца, урэшце высокія чыноўнікі Беларусі ўцямілі: немагчыма дасягнуць поспеху, калі кіраваць па-старому, змены ёсць суровая неабходнасць. Вось толькі ці выйдзе з гэтага разумення што-небудзь карыснае? Яшчэ 1 жніўня на чарговай і ўжо дзяжурнай нарадзе па пытаннях барацьбы з карупцыяй і эканамічнымі... Болей »
«Маё пакаленне стаіць па кутах, маё пакаленне не здолее пець», — спяваў Канстанцін Кінчаў. Зараз маё пакаленне не стаіць па кутах і пяе. Гэта выявілася на акцыі 22 чэрвеня. На гулянні «маўклівай рэвалюцыі» сабралася ад трох да пяці тысяч чалавек. Самай шматлікай стала акцыя ў цэнтры Мінска. Паводле розных... Болей »