- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
25 год чарнобыльскай катастрофы. «Калі падняцца на тэлевежу ў Вільні, то добра бачны хутар Нарвілішкі па беларускі бок мяжы, дзе рыхтуецца пляцоўка пад АЭС. Калі б адбылася трагедыя, не толькі Вільнюс давялося б эвакуяваць. Шчыра кажучы, уся наша краіна апынулася б у паралюшы», — заявіў без дыпламатычнага лоску дарадца аддзела палітыкі энергетычнай бяспекі МЗС Літвы Віліюс Самуйла падчас канферэнцыі ў Мінску, прысвечанай 25-годдзю чарнобыльскай трагедыі, арганізаванай БАЖ. «Здзіўляе тое, што Беларусь, якая больш за ўсіх пацярпела ў выніку чарнобыльскай трагедыі, працягвае пашыраць атамную энергетыку і зноў наступае на тыя ж граблі», — сказаў дарадца. Дыпламат зазначыў, што Літва не супраць амбіцый Беларусі ў галіне атамнай энергетыкі, але астравецкую пляцоўку называе нерацыянальным варыянтам размяшчэння станцыі.