- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ад сумы ды ад турмы… Гэта старадаўняя прымаўка ўзнікла ў несвабодных, аўтакратычных грамадствах. Дзе воля вярхоўнага ўладара вышэй за закон, а закон што дышла ў руках уладнай вертыкалі. Дзе судовая сістэма — элемент карнага механізму, інструмент расправы з нязгоднымі і іншадумцамі і дзе выпадковай ахвярай можа стаць кожны. І не важна, якое стагоддзе на двары і якая пануе вертыкаль — княжацкая, ханская, імператарская ці прэзідэнцкая. Самая жорсткая — вертыкаль таталітарнага гатунку. Судовыя працэсы, якія распачаліся ў Беларусі па так званай “справе аб масавых беспарадках 19 снежня”, — таму яшчэ адно змрочнае пацвярджэнне. Гэтую справу дзеючы кіраўнік дзяржавы А. Лукашэнка кваліфікаваў як спробу дзяржаўнага перавароту. Серыя публікацый “За кулисами одного заговора. Некоторые рассекреченные документы о событиях 19 декабря» ў газеце “СБ. Беларусь сегодня” напрыканцы студзеня 2011 года падвяла пад гэты вердыкт нібыта дакументальную, нібыта доказную базу. Безапеляцыйна абвінаваўчую. Яшчэ да суда. Такім чынам, па-сутнасці суды атрымалі рамачныя ўмовы, сваіх паводзін і сваіх прысудаў па гэтых справах. Ніякага свавольства.