- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Эканамічная палітыка кіраўніцтва краіны прывяла да боек пад абменнымі пунктамі валют. Напал эмоцый на глебе жадання набыць валюту канстатавала нават МУС, заявіўшы, што трэба ўзмацняць каля абменных пунктаў ахову. Афіцыйна дэвальваваць беларускі рубель улады адмаўляюцца, але за іх гэта ўжо даўно зрабілі людзі. У разліках прымаецца не курс Нацбанка, а намнога большы. Долар можна купіцьпрадаць па 3 800 і вышэй, еўра — пачынаючы ад 4 900 рублёў. Праўда, аперацыі гэтыя праводзяць не банкі, а фірмы, якія прадаюць тавары і паслугі, і самі людзі. Нацбанк і ўрад, каб разруліць сітуацыю, планавалі ўвесці на валютна-фондавай біржы дадатковую сесію, дзе курсы валют будуць вызначацца на аснове попыту і прапановы. Але праз тыдзень Нацыянальны банк апублікаваў афіцыйнае паведамленне, у якім гаворыцца, што «цяпер няма неабходнасці ўводзіць дадатковую сесію на таргах ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа».