- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Трыумф падобны на паразу. Абсурднасць у сукупнасці з жорсткасцю сталі звычкай. І калі супраць некалькіх дзясяткаў маладых людзей і бабулек з кветкамі ставяць на вушы тры найбуйнешыя сілавыя структуры: МУС, КДБ, Службу бяспекі Лукашэнкі, гэта ўжо не выклікае здзіўлення. Так прынята. Сістэма працуе на апярэджанне, падаўленне незадаволенасці яшчэ да яе нараджэння. Але тым самым падкопваецца падмурак сістэмы. Дзень Волі 25 сакавіка для беларускай апазіцыі — культавае свята. У гэты дзень у 1918 годзе была нарэшце і ўпершыню ў найноўшай гісторыі абвешчаная незалежнасць Беларусі. У час існавання постсавецкай Беларусі ў гэты дзень прадстаўнікі розных плыняў апазіцыі так ці інакш знаходзілі паразуменне і ладзілі мірныя супольныя вулічныя акцыі. Чакалася, што, нягледзячы на поствыбарчыя падзеі, Дзень Волі сёлета калі не пераломіць сітуацыю, то прынамсі пацвердзіць меркаванні аптымістаў: «пратэстны настрой у грамадстве нарастае», «апазіцыя жывая, і дух яе не зломлены».