- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Непаразуменне як звычка. Беларуская апазіцыя ўжо які год цяжарная ідэяй аб’яднання. Чарговая спроба стаць пад агульныя штандары пакуль паказвае, што справы кіруюцца ў бок варожасці, але ніяк не да паразумення. Не прайшло і трох месяцаў ад дня прэзідэнцкіх выбараў, калі актыў апазіцыі кінулі ў камеры турмаў і следчых ізалятараў, як у шэрагах тых, хто застаўся на волі, абазначыліся два ідэйна супрацьлеглых лагеры — за перамовы з уладамі і актыўны байкот апошніх. Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі распрацаваў дакумент «Стратэгія–2012», які ў значнай ступені прывязаны да выбараў у Палату прадстаўнікоў, што маюць адбыцца ў наступным годзе. «Мы як прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці не можам удзельнічаць у вырашэнні самых галоўных, злабадзённых праблем, што стаяць перад краінай. Гэтая сітуацыя абсурдная і недапушчальная. І стратэгія акурат скіраваная на аднаўленне інстытутаў нацыянальнай згоды і дыялогу ў краіне. І парламент як адзін інстытутаў нацыянальнай згоды мусіць вярнуць сабе функцыі ў палітычнай сістэме Беларусі», — рацыянальна, здаецца б, разважае адзін з распрацоўшчыкаў стратэгіі Андрэй Ягораў.