- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прыёмная знаходзіцца па вуліцы Чапаева ў Рэчыцы ў прыватным доме. Мясцовыя актывісты аказваюць людзям юрыдычную дапамогу. Валер Пуціцкі, кіраўнік Гомельскай абласной арганізацыі Партыі БНФ, паведаміў, што дзверы памяшкання ўзламалі. Замкі ў дзвярах былі выламаныя «па жывому», відаць, манціроўкай, і забіты звонку цвікамі. У гаражы перакушана дужка замка — там таксама палазілі. Зніклі сістэмны блок кампутара, ноўтбук і прынтар. Аргтэхніку канфіскавалі і ў сябра БНФ Алега Карбалевіча з вёскі Перасвятое. Супрацоўнікі Гомельскага ўпраўлення КДБ забралі сістэмны блок кампутара і рызограф, а таксама праваабарончую літаратуру. Ператрус у доме праводзілі трое чэкістаў пад кіраўніцтвам капітана Коласава. Ён адбываўся ў межах крымінальнай справы аб «масавых беспарадках» 19 снежня.