- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Па Еўропе пракацілася антыядзерная хваля. «Вандроўка міру Мінск—Жэнева» з удзелам беларускіх, нямецкіх і швейцарскіх грамадскіх актывістаў, журналістаў і жыхароў раёнаў, пацярпелых у выніку катастрофы на ЧАЭС, завяршылася днямі ў беларускай сталіцы. Арганізатарамі дзесяцідзённай акцыі выступілі Беларускі дабрачынны фонд «Дзецям Чарнобыля» на чале з прафесарам Генадзем Грушавым і Федэральная рабочая група «Дзецям Чарнобыля» з Германіі. Узрастанне ядзернай пагрозы ў выніку аварыі на японскай АЭС, а таксама далёка не пераадоленыя наступствы Чарнобыля ўзнялі новую, магутную хвалю пратэстаў у Еўропе супраць будаўніцтва новых і далейшай эксплуатацыі існуючых АЭС. Чаго, дарэчы, зусім не назіраецца ў Беларусі, жыхары якой найбольш пацярпелі ад «мірнага атаму».