- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Адно са значэнняў слова “анталогія” з грэчаскай мовы перакладаецца як “букет кветак”. Інакш кажучы, гэта зборнік выбраных тэкстаў, якія належаць розным аўтарам. Апошняя анталогія беларускага апавядання выйшла ажно ў 1966 годзе, без малога сорак гадоў назад. Зразумела, што яна за гэты час стала рарытэтам, а, да ўсяго, уключала толькі некалькі апавяданняў, якія адносяцца да сучаснага перыяду. Дарэчы, асобныя з іх, якія, на думку ўкладальнікаў і рэдкалегіі, прайшлі выпрабаванне часам і сталі, можна сказаць, культавымі, уваходзяць у даную анталогію. Гэта апавяданне Яна Скрыгана “След гумавых шын” і інш. (М. Тычына. Апавяданне — гэта апавядальнікі, фрагмант)