|
|
|
Słova fraški maje akademičnaje tłumačeńnie: polskaje "fraszki" pachodzić ad italjanskaha "frasci", što značyć "drabiaza, łuchta". Jak litaraturny žanr fraški ǔźnikli ǔ siaredniaviečnaj Polščy na hruncie narodnaj paezii. U Biełarusi słova "fraška" viarnułasia va ǔžytak na pačatku 1990-ch jak aznačeńnie anekdotu z realnaha žyćcia. "Narodnyja fraški" heta sapraǔdnyja, zabaǔnyja pa formie historyji žyćcia Biełarusi i biełarusaǔ kanca XX - p... More »
Аўдыёкніга для кожнай беларускай сям’і Адрасаваная юным беларусам кніга Уладзіміра Арлова "Адкуль наш род" – добра знаёмая чытачам самага рознага веку, усім, хто цікавіцца гісторыяй. Пра гэта сведчаць і чатыры выданні, і шматгадовая прысутнасць кнігі ў школьных праграмах. Днямі пабачыла сьвет пятае выданне – гэтым разам у фармаце аўдыёкнігі. Яе складаюць займальныя і пазнавальныя апавяданні, у якіх нашая гісторыя падаецца праз лёсы знак... More »
Дзьмітры Дзьмітрыеў (гукарэжысэр аўдыёкнігі): У аўдыёальбом "Абменьнік" увайшлі трыццаць пяць твораў, якія начытаў Андрэй Хадановіч. Выдатныя вершы шасьці аўтараў: самога спадара Хадановіча, а таксама яго пераклады зь пяці іншых моваў. На мой погляд, кожны аўтар розны, але ўсе яны прасякнуты менавіта гэтай шчырасьцю, якую я адчуваю ў кожную сэкунду праслухоўваньня. Вельмі падабаюцца паэты Марыс Карэм, які кранае мяне сваёй бязьмежнай ад... More »
ЗАТ “Сотвар”, “БелТонМэдыя” і творчае згуртаваньне “Дзіўноты й памароцтвы” прэзэнтуюць складанку правераных часам беларускіх народных і аўтарскіх казак і калыханак. 24 трэкі ў фармаце Audio-CD скампанаваныя так, каб кожная казка чаргавалася з музычным творам дзеля дасягненьня максымальнае арганічнасьці, што спрыяе лёгкаму й прыемнаму праслухоўваньню. Музычную частку складаюць кампазыцыі выбітных айчынных выканаўцаў – ад “Песьняроў” і “В... More »
Аўдыёкніга ў фармаце cd-audio. Агульны час 67:06. Чытае заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Віктар Манаеў. (p) "Beltonmedia". ЗМЕСТ 1. Зайчыкі 2. Селянін, мядзведзь і лісіца 3. Ганарыстая варона 4. Каток — залаты лабок 5. Вол і асёл 6. Зайкава хата 7. Стары конь 8. Коцік, пеўнік і лісіца 9. Жаба ў каляіне 10. Як курачка пеўніка ратавала 11. Як кот звяроў напалохаў More »
Джавані Франчэска Радары – італійскі пісьменьнік, аўтар шматлікіх твораў для дзяцей, сярод якіх "Прыгоды Цыбуліны", "Джып у тэлевізары", "Торт у небе" і "Казкі па тэлефоне". У 1970 годзе за ўнёсак да дзіцячае літаратуры быў узнагароджаны Прэміяю Ганса Хрысьціяна Андэрсэна, што зрабіла яго адным з найвядомейшых італійскіх дзіцячых пісьменьнікаў. More »
Аўдыёспэктакль створаны паводле казкі "Воўк і сямёра кязьлянятаў". Першапачаткова гэта была казка братоў Грым, якая ў славянскім сьвеце атрымала распаўсюджаньне ў XIX стагодзьдзі, увайшла ў вусную народную творчасьць і з пэўнымі зьменамі ў сюжэце атрымала статус народнай. Маці-каза, выходзячы з хаткі, папярэджвае сваіх казьлянятаў, каб тыя сьцерагліся ваўка, што гойсае непадалёк. Воўк спрабуе скарыстаць з адсутнасьці маці, і ўсялякімі х... More »
Аня, Максімка і Сіпсік. Аўдыёпастаноўка паводле казкі Энэ Раўда. Максімка ня ведаў, што падараваць сваёй сястрычцы Анечцы на народзіны. Бабуля парадзіла яму самому сшыць ляльку з рознакаляровых абрэзкаў тканіны і ваты. Сьпярша лялька, зробленая ўласнымі рукамі, так не спадабалася Максімку, што ён назваў яе "Сіпсік нейкі!". Але лялька ня толькі вельмі спадабалася Анечцы, але і ажыла. А імя так і засталося – Сіпсік... /// Неразумнае лісян... More »
Ігар Кузьмініч мае 38 год, бацька двух сыноў, для якіх і пачаў складаць казкі. Нарадзіўся, вучыўся і стала жыве ў Горадні. Скончыў юрыдычны факультэт, працуе намеснікам дэкана юрыдычнага факультэту Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы. Выкладае агульную тэорыю права, кіруе Інавацыйным цэнтрам юрыдычнай адукацыі. Сябар Гродзенскага абласнога грамадскага аб'яднання маладых навукоўцаў "ВІТ". Сталы аўтар інтэрнэт-радыё www.... More »
У гістарычным рамане-дэтэктыве "Чорны замак Альшанскі" Уладзімір Караткевіч уваскрашае падзеі, якія адбываюцца ў далёкім мінулым. Падзеі, што гістарычна і сюжэтна знітаваныя з сучаснасцю. За гэты твор у 1984 годзе аўтара пасмяротна ўганаравалі Дзяржаўнаю прэміяю імя Якуба Коласа. У той самы час на нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Міхаіл Пташук зняў паводле раману двухсерыйны мастацкі фільм "Чорны замак Альшанскі". Аўдыёкнігу начы... More »