- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
25 сакавіка 1918 года. 2006 Менавіта так — праз кропку. Паміж гэтымі датамі не паставіш працяжнік. Бо паміж імі няма непарыўнай сувязі, нават у памяці, у стаўленні да гэтай даты. Паміж імі пункцірная, арытмічная сувязь з праваламі памяці на дзесяцігоддзі, з амнезіяй сумлення, з прапагандысцкім здзекам... Болей »
Міліцыя 25 сакавіка была з народам, як заўжды, і таму шмат каму з тых, хто выйшаў у цэнтр Мінска адсвяткаваць Дзень Волі, давялося чуць перамовы паміж міліцыянтамі. Некалькі разоў з міліцэйскімі кардонамі спрабавалі дамовіцца арганізатары акцыі. Калі да аднаго з такіх кардонаў з просьбай прапусціць людзей... Болей »
Настаўнік з нашых мясцінаў, Шкунцікаў. Тутэйшы. У пачатку 90-х прыехаў сюды ў школку дзяцей навучаць, як той Драздовіч Язэпка. Таксама маляваў, вершы пісаў. Збіраў старыя рэчы для школьнага музея. Такі ўздым быў! Такая надзея. У школцы і на даху сельскага савета — бел-чырвона-белы сцяг, Пагоня. Беларусь... Болей »
Вязень сумлення Міжнародная Хельсінская федэрацыя выказала „глыбокую занепакоенасць” лёсам Андрэя Клімава. Пра гэта гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай 10 красавіка прэсавай службай федэрацыі. У заяве адзначаецца, што Андрэй Клімаў з’яўляецца першым у Беларусі, каго арыштавалі паводле артыкула 361 Крымінальнага... Болей »
26 красавіка 1986 года ў 1 гадзіну 24 хвіліны на атамнай электрастанцыі ў чарнобылі грымнулі паслядоўна два выбухі. такім быў пачатак трагедыі, якой не відаць канца. У Чарнобыльскай трагедыі — розныя абліччы. Рэактар, што палае. Героі-смертнікі ліквідатары. Бежанцы-перасяленцы. Пакінутыя вёскі і гарады.... Болей »
Доўга вагаўся, абіраць ці не дату 1 мая тэмай рэдактарскай калонкі. неяк не адгукалася ні ў душы, ні ў думках. Пра што пісаць? нагадаць пра вытокі? распавесці пра маёўкі часоў барацьбы з самадзяржаўем? азірнуцца на першамайскія святы савецкага ўзору? Спыніцца на сучаснасці? І тут, на асацыяцыях усплыло... Болей »
Водбліскі вайны Падумалася, што на ўсім Маім жыцці ляжыць водбліск Вайны. Радасці і самоты, Упэўненасці і трывогі, Веры ў непахісныя ісціны і Пераасэнсавання іх. І светлай Павагі-памяці да франтавікоў. Праз усе мае гады, на розных Віражах пасляваеннай Афіцыйнай версіі гісторыі Вялікай айчыннай. Яно і... Болей »
Альтэрнатыва для Беларусі У гісторыі не так і часта ўзнікаюць сітуацыі альтэрнатыўнага выбару. Раздарожжа, з якога краіна можа рушыць ці то ў адзін бок, ці то ў другі. Да развіцця ці застою, а мо і катастрофы. Да свабоды і дэмакратыі ці таталітарызму. Да сцвярджэння ў якасці суверэннай дзяржавы ці інкарпарацыі... Болей »
Дзяржаўнасць і дэмакратыя Мы жывем у сваім часе і не надта задумваемся, у якой гістарычнай плыні апынуліся, куды яна нас нясе, як утрымацца на плаву. Кожнаму з нас, краіне. Даўно заўважана са з’едлівым сарказмам: гісторыя вучыць толькі аднаму, што яна нічому не вучыць. Можа, тое і нармальна, але толькі... Болей »
„Белая Русь” ці дэмакратычная Беларусь? На фоне летняй спёкі, летніх адпачынкаў і, адпаведна, палітычнага зацішша, уражвае гарачая, гучная і масавідная кампанія па стварэнню новага грамадскага патрыятычнага аб’яднання „Белая Русь”. І дзіўная рэч: падчас імпрэз новастворанай арганізацыі каналізацыя не... Болей »
Што адсвяткавалі? Вось і адсвяткавалі дзень 3 ліпеня. З вайсковым парадам, маршам спартоўцаў, феерверкамі, канцэртамі, гуляннямі. З чаркай і шкваркай. З масавым зыходам гараджан на прыроду, на дачы, у вёскі. Працоўны панядзелак, што ўбіўся паміж суботай-нядзеляй і 3-м ліпеня, перанеслі, і атрымаўся доўгі... Болей »
Янка Купала.125 7 ліпеня... Хацеў напісаць, што краіна адсвяткавала дзень нараджэння Янкі Купалы. Але так не адбылося. Святкавалі і адзначалі. Але кропкава, лакальна. І па розныя бакі, дзякуй богу, пакуль што не барыкад: асобна — улада, асобна — дэмакратычная грамадскасць, апазіцыя. І прыцішана. Так... Болей »
Аляксандр Казулін: „Веру ў жыццё і свабоду” 13 ліпеня споўніўся роўна год з дня вынясення кандыдату ў прэзідэнты на выбарах 2006 года, лідэру Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), прафесару Аляксандру Казуліну прысуду пра зняволенне на пяць з паловай гадоў. Арыштаваны ён быў 25 сакавіка падчас... Болей »
Імя ім — легіён Здаецца, яшчэ ніколі з такой відавочнасцю і гучнасцю ў Беларусі не супадалі дзве хвалі рэпрэсій — супраць апазіцыянераў і супраць людзей сістэмы. Прычым пад другую хвалю трапілі кіраўнікі той самай падсістэмы, якая канструявала, узбуджала і падтрымлівала хвалю першую. Арышты апазіцыянераў... Болей »
Моладзь і ўлада Зноў пад суд трапіў Павел Севярынец, які толькі нядаўна адбыў «хімію». Ён атрымаў свае чарговыя 15 сутак. Ужо відавочна, што хваля масавых затрыманняў і арыштаў моладзевых актывістаў, якую гнала ўлада пасля Плошчы, сціхла, але не спынілася. Была плаўна пераведзена ў несупынную хвалю прэвентыўных... Болей »
Жыццё і кніга Дакладней, жыццё ў кнізе. Сотні жыццяў, сотні лёсаў, якія складаюцца ў адно жыццё, адзін лёс роднай краіны, роднай бацькаўшчыны — Беларусі. У адной кнізе — «Свабода да апошняга дыхання» Вольгі Іпатавай. Надзіва актуальная кніга. Своеасаблівы кантрапункт, калі назапашаныя веды, што па дробках... Болей »
Краіна без мінулага? «Журналісты за гістарычную спадчыну», якую распачало грамадскае аб’яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў», паўстала пасля таго, як з шэрагу нашых гарадоў пачалі прыходзіць сумныя звесткі пра разбурэнне старажытных помнікаў архітэктуры, што рабіліся пад выглядам «рэканструкцыі».... Болей »
Працэс пайшоў Аўстрыйская тэлекампанія Telekom Austria (ТА) праз Кіпр купляе пакет акцый буйнейшага аператара мабільнай сувязі МЦС (гандлёвая марка Velcom). У дадатак пайшлі чуткі пра магчымы продаж гадзіннікавай фірмы «Луч». Як казаў палітык сучаснасці, «Працэс пайшоў». Прагноз аналітыкаў пра магчымае... Болей »
Камо градзешы, Беларусь? На першы погляд, на беларускім палітычным полі нічога асаблівага не адбываецца. Вяла, невыразна, звыкла. Але калі ўважліва прыглядзецца, чула прыслухацца, там — іскрыць, тут — прыглушана грукоча. Нешта выспявае. Што і да чаго? Падабенства аўтарытарных і таталітарных мадэлей... Болей »
Дзве нацыянальныя ідэі? Здаецца, што тая лавіна інтэграцыйнай рыторыкі, якая яшчэ нейкіх паўгода таму лілася з усіх рупараў афіцыйнай прапаганды, ужо надзейна пахавана пад новымі патокамі дзяржаўнанезалежніцкай рыторыкі, што льюцца з тых жа рупараў, з вуснаў тых жа афіцыйных асоб і тых жа прапагандыстаў.... Болей »