- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзяржаўнасць і дэмакратыя Мы жывем у сваім часе і не надта задумваемся, у якой гістарычнай плыні апынуліся, куды яна нас нясе, як утрымацца на плаву. Кожнаму з нас, краіне. Даўно заўважана са з’едлівым сарказмам: гісторыя вучыць толькі аднаму, што яна нічому не вучыць. Можа, тое і нармальна, але толькі не для палітыкаў любога гатунку — афіцыйнага ці апазіцыйнага. Гістарычная плынь не ёсць няўмольны рок. Яна — не больш як тэндэнцыя, а на тэндэнцыю можна (прычым істотна) уздзейнічаць. Мы жывем усяго толькі ў другім дзесяцігоддзі пасля крушэння імперыі. Яшчэ ўсё гарачае. Між тым, крушэнне імперый мае доўгатэрміновыя наступствы. Фармаванне нацыянальных дзяржаў — асноўнае з іх. У межах еўрапейскай цывілізацыі — дзяржаў дэмакратычных, сацыяльных, прававых. Гэты шлях заняў стагоддзі. Праз выпрабаванні і пазбаўленне ад тупіковай тэндэнцыі — сцвярджэння аўтарытарных і таталітарных дзяржаў. Праз трагедыю дзвюх сусветных войнаў.