- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Моладзь і ўлада Зноў пад суд трапіў Павел Севярынец, які толькі нядаўна адбыў «хімію». Ён атрымаў свае чарговыя 15 сутак. Ужо відавочна, што хваля масавых затрыманняў і арыштаў моладзевых актывістаў, якую гнала ўлада пасля Плошчы, сціхла, але не спынілася. Была плаўна пераведзена ў несупынную хвалю прэвентыўных затрыманняў перад кожнай памятнай датай, абвешчанай ці магчымай акцыяй. Па аднаму-два, дробнымі групамі. І таму менш заўважаную, але па агульнай колькасці рэпрэсаваных — не меншую. Адзін да аднаго, дзесятак да дзесятка складваецца ў сотні. Углядаюся ў твары маладых бунтароў — хлопцаў і дзяўчат. Слухаю, размаўляю. Прыгожыя, разумныя, удумлівыя і разважлівыя. З тонкім гумарам і іроніяй. З характарам і воляй, уласным поглядам і пазіцыяй. Упартыя. Аргументы чуюць, ціск адвяргаюць. Занадта рэзкія час ад часу? Не без таго.