- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Імя ім — легіён Здаецца, яшчэ ніколі з такой відавочнасцю і гучнасцю ў Беларусі не супадалі дзве хвалі рэпрэсій — супраць апазіцыянераў і супраць людзей сістэмы. Прычым пад другую хвалю трапілі кіраўнікі той самай падсістэмы, якая канструявала, узбуджала і падтрымлівала хвалю першую. Арышты апазіцыянераў зрабіліся ўжо з’явай паўсядзённай. Большая частка грамадства пра іх нават не ведае. Другія — прызвычаілася. „Мо, так і трэба”, — мяркуюць трэція. Для сумлення ж напагатове транквілізатар: „Гэта нічога, 15 сутак — не дзесяць жа год без права ліставання”. Адстаўка ж кіраўнікоў КДБ — Сухарэнкі і Дземянцея — выклікала дастаткова моцны публічны рэзананс. Гэта знакавыя адстаўкі, якія зрабілі бачнай тэндэнцыю. Бо калі дадаць сюды адстаўкі, перасоўванні і нават арышты наменклатурных кадраў з папярэдніх гадоў, то лік ужо пойдзе на сотні.