- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Камо градзешы, Беларусь? На першы погляд, на беларускім палітычным полі нічога асаблівага не адбываецца. Вяла, невыразна, звыкла. Але калі ўважліва прыглядзецца, чула прыслухацца, там — іскрыць, тут — прыглушана грукоча. Нешта выспявае. Што і да чаго? Падабенства аўтарытарных і таталітарных мадэлей, іх адрозненне ад дэмакратычных, даўно вызначана даследчыкамі. Паводле класічных мадэляў, першая фаза станаўлення і ўмацавання моцнага аўтарытарнага рэжыму з пераходам да таталітарнага характарызуецца сцвярджэннем неаспрэчнай улады аднаго лідэра, чысткай і заменай ста- рых кадраў новымі, пераважна маладымі (з лейтэнантаў у генералы); поўнай нейтралізацыяй (аж да ліквідацыі) апазіцыйных структур; стварэннем сілавой падсістэмы страху; адбудовай імітацыйных структур волевы- яўлення народа — парламента, партый, грамадскіх арганізацый, судоў, СМІ; усталяваннем ідэалагічнай аднастайнасці. У класічных таталітарных мадэлях — сталінскай і гітлераўскай — гэта адбывалася ў надзвычай жорсткіх формах, без усялякіх юрыдычных і маральных абмежаванняў. У сатэлітных (Франка, Мусаліні) — больш мякка. Паспрабуем разабрацца ў нашых фактах. Як і ў чым яны выяўляюць пэўныя тэндэнцыі і фазы станаўлення і спеласці беларускай аўтарытарнай палітычнай мадэлі.