- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Жыццё і кніга Дакладней, жыццё ў кнізе. Сотні жыццяў, сотні лёсаў, якія складаюцца ў адно жыццё, адзін лёс роднай краіны, роднай бацькаўшчыны — Беларусі. У адной кнізе — «Свабода да апошняга дыхання» Вольгі Іпатавай. Надзіва актуальная кніга. Своеасаблівы кантрапункт, калі назапашаныя веды, што па дробках у пастаянным супраціве з афіцыйнымі дактрынамі збіраліся дзесяцігоддзямі, калі вызваленая з небыцця памяць спраецыраваліся ў адной кнізе ў цэласную карціну, якая выяўляе багацце і насычанасць падзеямі гісторыі Беларусі. Гісторыі яркай і трагічнай. Шматкаляровай і шматгалосай. Самабытнай. Нацыянальнай. Густа населенай выбітнымі асобамі, што гэту гісторыю і стваралі. Гісторыі ў жывой повязі і пераклічцы з сённяшняй рэчаіснасцю і нашымі сучаснікамі. Не выпаленая пустэча, не бляклае адлюстраванне чужой гісторыі, як яна малявалася раней свядомымі і несвядомымі фальсіфікатарамі паверх арыгінала беларускага гістарычнага палатна. Рэстаўрацыя, вызваленне арыгінала ад пазнейшых напластаванняў далёка яшчэ не завершана. І пра гэта таксама кніга. Боль і надзея аўтара ў сугучным роздуме з героямі кнігі.